Салідол
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Салідол (лац.: solidus — шчыльны і oleum — масла, ранейшая назва — тавот) — пластычны змазачны матэрыял, прызначаны ў мэтах змяншэння трэння слізгання і заўчаснага зносу дэталяў машын і механізмаў.

Уяўляе сабой густую масу цёмна-рудага (амаль чорнага) колеру. Тэмпература плаўлення 75—90 °C, мяжа трываласці на зрушэнне 1—4 г/см³. Не раствараецца ў вадзе.
Недахопамі салідолаў з'яўляецца нізкая тэмпература плаўлення і дрэнная механічная стабільнасць[1].
Remove ads
Атрыманне
Салідолы атрымліваюць:
- Сінтэтычны салідол — згушчэннем нафтавых масел (індустрыяльнае масла сярэдняй вязкасці) кальцыевым мылам на аснове сінтэтычных тлустых кіслот;
- Тлушчавы салідол — згушчэннем тлушчаў.
Выкарыстанне
Салідол адносіцца да антыфрыкцыйных змазак агульнага прызначэння для звычайных тэмператур. Выкарыстоўваецца ў вузлах, працуючых пры тэмпературы ад -30 да 70 °C пры невялікіх хуткасцях, нагрузках, ва ўмовах павышанай вільготнасці і адсутнасці агрэсіўных асяроддзяў[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads