Самара (Ірак)

горад у Іраку From Wikipedia, the free encyclopedia

Самара (Ірак)map
Remove ads

Сама́ра[1] (араб. سامراء) — горад у Іраку, на ўсходнім беразе ракі Тыгр, у 125 км на поўнач ад Багдада. Станам на 2002 год, яго насельніцтва складала 201 700 жыхароў. Горад працягнуўся на 41,5 км уздоўж берага Тыгра; з поўначы, усходу і поўдня замест сцен яго абараняюць старажытныя ірыгацыйныя каналы. Назва Самары паходзіць ад арабскай фразы, якая азначае «радасць таму, хто глядзіць».

Хуткія факты Краіна, Правінцыя ...
Remove ads

Гісторыя

Зямля Самары заселена людзьмі са старажытнасці: сярод руін знаходзяць такія, якія адносяцца да V тысячагоддзя да н.э. Самарская культура з’яўляецца продкам убайдскай культуры. Гарадское паселішча, аднак, узнікла тут значна пазней. Першым з манархаў аблюбаваў гэта месца Хасроў I Анушырван, які пабудаваў у наваколлях паляўнічы замак. У 833 годзе на месцы старажытнага даісламскага паселішча ўзнік новы горад. У 836 годзе пры халіфе аль-Му`тасіме ібн Харуне мамлюкі (цюркскія салдаты-рабы халіфата Абасідаў) справакавалі паўстанне ў Багдадзе, якое вымусіла халіфа перабрацца на поўнач. Пазней цюркскія салдаты сталі самі ўзводзіць на прастол новых халіфаў, што прывяло да «анархіі ў Самары». Самара заставалася сталіцай ісламскага свету да 892 года, калі халіф аль-Мутамід перанёс сталіцу халіфата назад у Багдад.

Самара лічыцца свяшчэнным горадам шыітаў у сувязі з тым, што ў залатаверхай мячэці Аскарыя пахаваны рэшткі дзвюх імамаў Аскары.

Remove ads

Помнікі

Хуткія факты

Пераемнік аль-Му`тасіма, халіф аль-Васік узвёў у Самары Вялікую мячэць з яе знакамітым мінарэтам у відзе спіралі вышынёй 52 м і шырынёй 33 м. На той момант гэта было самае буйное збудаванне ісламскага свету. Ад сталіцы халіфата захавалася ў больш-менш пашкоджаным стане вялікая колькасць помнікаў, уключаючы два палацы, плошчай 125 і 211 гектара, — найбуйнейшыя палацавыя збудаванні ў гісторыі ісламскай архітэктуры.

Архітэктурныя помнікі эпохі Абасідаў (руіны сарака двух палацаў, чатыры саборныя мячэці, маўзалей трох халіфаў, рэшткі закінутага паўночнага горада ў форме васьмівугольніка) з’яўляюцца аб’ектамі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Толькі нешматлікія з іх былі аб’ектамі раскопак, пачатак якім паклалі нямецкія археолагі ў 1911 годзе.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads