Самсон Германавіч Палякоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Самсон Германавіч Палякоў (19 мая 1937, Віцебск — 24 красавіка 2012, Іерусалім[1]) — беларускі савецкі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1962 годзе аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
Працаваў журналістам, супрацоўнічаў з газетай «Знамя юности»[2], з 1992 года галоўны рэдактар на кінастудыі «Летапіс» на «Беларусьфільм».
На студыі «Летапіс» стваралася беларускае дакументальнае кіно, была разгорнутая шматгадовая праграма «Адраджэнне», былі зняты фільмы пра выдатных людзей Беларусі — Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Ларысу Геніюш, Усяслава Чарадзея і іншых — каля 150 фільмаў. Са студыяй супрацоўнічалі Міхаіл Ткачоў, Алесь Марачкін, Васіль Быкаў і многія іншыя.
Член Саюза кінематаграфістаў Беларускай ССР.
Пражываў у доме па вул. Славінскага, 9 у Мінску.
У пачатку 2000-х гадоў пераехаў у Ізраіль да дачкі. Памёр ад разрыву аорты ў ізраільскай клініцы, не дажыўшы менш за месяц да свайго 75-годдзя.
Remove ads
Фільмаграфія
- 1993 — Старонні | Svetimas (Беларусь, Літва)
- 1989 — У бары брусніцы
- 1985 — Развітанне славянкі
- 1985 — Сяброў не выбіраюць
- 1981 — Каменданцкая гадзіна
- 1981 — Былі ў бацькі тры сыны
- 1979 — Пані Марыя
- 1979 — Дэсант на Арынгу
- 1977 — Чорная бяроза
- 1974 — Ясь і Яніна
- 1972 — Перад першым снегам (кароткаметражны)
- 1972 — Залаты ганак
Мультфільмы
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча (1995)[3]
Зноскі
- Поляков Самсон Гершонович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
- Прэмія імя Алеся Адамовіча . Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads