Самуэль Магілевер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Самуэль Магілевер
Remove ads

Самуэль Магілевер (25 красавіка 1824, Глыбокае10 чэрвеня 1898, Беласток), таксама Шмуэль Магілевер - рабін, піянер рэлігійнага сіянізму і адзін з заснавальнікаў руху Хіббат Сіён[2][3].

 

Хуткія факты Самуэль Магілевер, Род дзейнасці ...
Thumb
Маркі з партрэтамі, у тым ліку Самуэля Магілевера, каля 1916 г. У калекцыі Яўрэйскага музея Швейцарыі .
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Удзельнікі Катавіцкай канферэнцыі, 1884 г. У цэнтры першага рада рабін Самуэль Магілевер і Леон Пінскер

Нарадзіўся ў Глыбокім, паходзіў з рабінскай сям'і, яго дзед быў вучнем Віленскага Гаона. Вучыўся ў Валожынскім ешыбоце. З 1848 па 1854 быў рабінам Глыбокага, затым служыў рабінам у Шаках (1854-60), Сувалках (1860–1868), Радаме (1868–1883) і Беластоку (1883–1898).

Спрабаваў пераадолець разрыў паміж традыцыйным іўдаізмам і сучасным Асветніцтвам.

Як важная грамадская асоба, Магілевер удзельнічаў у дыскусіях па праблемах, з якімі сутыкаецца яўрэйства Расійскай імперыі. Ён меў сувязі з Таварыствам садзейнічання культуры сярод яўрэяў Расіі (АПЭ) і займаў пазіцыі, якія былі непрымальнымі для многіх іншых рабінаў у гэтай краіне: напрыклад, ён падтрымліваў увядзенне агульнай адукацыі ў традыцыйныя яўрэйскія навучальныя ўстановы і заклікаў накіроўваць яўрэяў Расіі на прадуктыўную эканамічную дзейнасць.

У 1873 годзе Магілевер удзельнічаў у рабінскім з'ездзе ў Санкт-Пецярбургу, дзе выступіў з прамовай аб вяртанні ў Эрэц-Ісраэль, адрасаванай як артадаксальным яўбрэям, так і маскілам. Аднак яго погляды ў той час не знайшлі шмат прыхільнікаў[3].

З пачаткам пагромаў у Расійскай імперыі ў 1881 годзе Магілевер быў сярод першых рабінаў, якія актыўна падтрымалі бежанцаў і заахвоцілі іх іміграцыю ў Палесціну. У сярэдзіне 1882 года разам з двума іншымі вядучымі рабінамі — Ёзэфам Довам Салавейчыкам з Брэста і Эліягу Хаімам Майзелем з Лодзі — Мохілевер заклікаў да стварэння арганізацыі для заахвочвання іміграцыі ў Зямлю Ізраіля і выказаў сваю заклапочанасць з нагоды эміграцыі ў Амерыку, якая, на яго думку, прывядзе да асіміляцыі.

Магілевер быў сярод заснавальнікаў руху «Хібат Цыён» («Любоў да Сіёна») і актыўна заахвочваў стварэнне таварыстваў паслядоўнікаў (пад назвай «Хавевэй Цыён», «Тыя, хто любіць Сіён») па ўсёй Расійскай імперыі; ён здзейсніў некалькі паездак у Заходнюю Еўропу ад імя руху. Менавіта ён першым паўплываў на барона Эдмонда дэ Ротшыльда, каб той падтрымаў раннія паселішчы ў Палесціне. Мохілевер таксама наведаў буйныя яўрэйскія цэнтры ў Заходняй Еўропе, каб пераканаць яўрэйскіх лідараў падтрымаць іміграцыю ў Зямлю Ізраіля. Ён лічыў, што толькі там яўрэйскія сельскагаспадарчыя паселішчы змогуць паспяхова развівацца з-за асаблівых адносін яўрэяў да сваёй старажытнай радзімы[2].

Магілевер быў прызначаны рабінам Беластока ў 1883 годзе. Прысвяціў сябе прасоўванню сіянізму, пераканаўшы беластоцкіх яўрэяў пераехаць у Петах-Тыкву, якое тады знаходзілася ў стане заняпаду.

У 1893 годзе паўсталі канфлікты паміж рабінам Магілеверам і галоўным офісам руху «Хавевей Цыён» у Адэсе, які быў у значнай ступені секулярысцкім і кіраваўся Леонам Пінскерам. Гэта прывяло да рашэння стварыць яшчэ адзін цэнтр пад кіраўніцтвам Магілевера. Гэта новае аддзяленне атрымала назву «Мізрахі» (מִזְרָחִי, натарыкон (габрэйскае скарачэнне) ад מ רכ ז ר ו ח נ י, мерказ рухі — «духоўны цэнтр»). Яго задачай было адукаваць прававерных габрэяў у духу сіянізму. Але, нягледзячы на рэлігійныя рознагалоссі, рабін Магілевер прыняў мудрае рашэнне застацца часткай руху «Хавевей Цыён». Тым не менш, Магілевер аказваў пастаянны ціск на нацыянальны рух, каб той задаволіў патрабаванні прававерных габрэяў.

У 1884 годзе Магілевер быў абраны прэзідэнтам канферэнцыі «Хавевей Цыён», старшынёй якой быў Леон Пінскер. Магілевер быў старшынёй на канферэнцыях 1887 і 1889 гадоў. Ён шмат увагі надаваў рэлігійнаму боку сіянізма, гарантаваў, што яўрэйская сельская гаспадарка ў Палесціне адпавядае яўрэйскім законам і традыцыям, стварыўшы рабінскі камітэт для нагляду за гэтым.

У 1897 годзе Магілевер накіраваў пасланне Першаму сіянісцкаму кангрэсу: «Вельмі важна, — пісаў ён, — каб Кангрэс аб'яднаў усіх «Сыноў Сіёна», якія верныя нашай справе, для працы ў поўнай гармоніі і братэрстве, нават калі сярод іх ёсць рознагалоссі адносна рэлігіі»[4].

Рабін Магілевер і яго калегі працягвалі сваю працу, асабліва сярод праваслаўных габрэяў, і ў выніку Мізрахі стаў асновай рэлігійнага сіянісцкага руху.

Магілевер паспяхова натхніў аб'яднанне традыцыйнай яўрэйскай артадоксіі з практычным сіянізмам.

У сваім апошнім лісце да расійскіх яўрэяў перад смерцю ён заклікаў іх працаваць над дасягненнем глыбокай прыхільнасці да запаведзі пасяліцца ў Ізраілі, які, паводле яго слоў, з'яўляецца «падмуркам існавання нашага народа».

Кібуц Ган Шмуэль быў названы ў гонар Магілевера.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads