Самуэль Морзэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Са́муэль Фі́нлі Брыз Мо́рзэ (27 красавіка 1791 — 2 красавіка 1872) — адзін з вынаходнікаў аднадротавага тэлеграфа, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак.
Remove ads
Дзяцінства і адукацыя
Самуэль Морзэ нарадзіўся ў Чарльзтаўне, Масачусетс у сям'і географа і пастара Джэдзідая Морзэ і Элізабет Эн Фінлі Брыз.[4] Бацька Самуэла быў прапаведнікам кальвінізму і прыхільнікам Федэралісцкай партыі ЗША. Самуэль Морзэ быў выхаваны ў кальвінісцкіх традыцыях, чаму вельмі паспрыяў Джэдзідай, які верыў, што выхаванне мусіла весціся на федэралісцкай глебе, якая захоўвала блізкія да пурытанскіх традыцыі.
Пасля Акадэміі Філіпса (Эндовер, Масачусетс) Самуэль Морзэ паступіў у Ельскі каледж для атрымання дадатковых ведаў у рэлігійнай філасофіі, матэматыцы і конегадоўлі. У каледжы ён наведваў лекцыі па электрычнасці, якія праводзілі Бенджамін Сылмен і Джэрэмі Дэй. Сябе Морзэ забяспечваў сам — карцінамі. Пасля выпуску з Ельскага каледжа быў прыняты ў ганаровае таварыства Фі Бэта Капа.
Remove ads
Тэлеграф
Хоць Морзэ ў першую чаргу звязваюць са стварэннем коду Морзэ, але ён зрабіў вялікі ўнёсак у вынаходніцтва электрычнага тэлеграфу як сродку сувязі на вялікіх дыстанцыях.
У 1825 годзе нью-ёркскія ўлады далі ўзнагароджанне памерам $1000 на напісанне партрэту Мары-Жозэфа Ляфаета ў Вашынгтоне. Падчас напісання партрэту Морзэ атрымаў ліст ад бацькі і, прачытаўшы толькі радок «Твая любая жонка ачуньвае», адправіўся дамоў у Нью-Гэван, так і ня скончаўшы замову. Але пакуль ён прыехаў, жонка была пахаваная.[5] Засмучаны тым, што ўвесь час ён ня ведаў пра пагаршэньне стану жонкі, ён вырашыў змяніць сваю дзейнасць з мастацтва на стварэнне спосаба хуткай перадачы звестак на вялікай адлегласці.[6]
Падчас марской вандроўкі дадому ў 1832 годзе пазнаёміўся з Чарльзам Томасам Джэксанам, які быў знаёмы з электрамагнетызмам. Назіраючы за эксперымэнтамі Джэксана з электрамагнітам, Морзэ распрацаваў прынцыпы аднадротавага тэлеграфа.
Remove ads
Зноскі
- Mabee C. Samuel F.B. Morse // Encyclopædia Britannica
- Find a Grave — 1996.
- Samuel F. B. Morse Архівавана 24 мая 2010.. Праверана 18 чэрвеня 2010. (англ.)
- Бэліс, Мэры. Timeline: Biography of Samuel Morse 1791—1872(недаступная спасылка), The New York Times Company, 2009 год (англ.)
- Бэліс, Мэры. The Communication Revolution(недаступная спасылка), The New York Times Company, 2009 год (англ.)
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads