Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя
Remove ads

Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя (руск.: Санкт-Петербургская духовная семинария) — вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, якая рыхтуе святароў і царкоўных служак.

Хуткія факты Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя (СПбС), Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

У 1721 годзе, па загадзе Пятра I, архіепіскапам Наўгародскім Феадосіем (Яноўскім) пры Аляксандра-Неўскім манастыры была заснавана Славянская школа для навучання азбуцы, пісьму, псалтыру, арыфметыцы, граматыцы і тлумачэнню евангельскіх блажэнстваў.

У 1725 годзе Славянская школа была перайменавана ў Славяна-грэка-лацінскую семінарыю. Вучні набіраліся з розных саслоўяў; колькасць іх даходзіла да 100; яны пісалі і прамаўлялі пропаведзі, практыкаваліся ў дыспутах; выпускаліся часам у рускія місіі за граніцай, ва ўніверсітэт пры Акадэміі навук, у калегію замежных спраў, у камісію аб заснаванні народных вучылішчаў у Расіі, у галоўнае народнае вучылішча.

У 1788 годзе семінарыя была перайменавана ў Галоўную семінарыю, куды выклікаліся лепшыя выхаванцы з іншых семінарый для падрыхтоўкі да выкладчыцкага звання. Спіс прадметаў выкладання быў пашыраны. Семінарыя змяшчалася ў корпусе каля царквы Св. дбрв. князя Феадора ў Аляксандра-Неўскім манастыры.

У 17971809 годы называлася Аляксандра-Неўскай акадэміяй. Епархіяльным архірэям прадпісвалася дасылаць у акадэмію праз кожныя два гады лепшых вучняў, па два чалавекі.

Thumb
Будынак СПбС у пачатку XX стагоддзя

У выніку ўсеагульнай рэформы духоўнай адукацыі ў пачатку 1809 года акадэмія была падзелена на тры навучальных установы, якія размяшчаліся па-ранейшаму ў Аляксандра-Неўскай лаўры: Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (вышэйшая школа), Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю (сярэдняя школа) і Аляксандра-Неўскае духоўнае вучылішча (ніжэйшая школа).

У 1841 годзе семінарыя была пераведзена за сцены манастыра ў новы асобны будынак, пабудаваны па праекце архітэктара А. Ф. Шчадрына, у якім яна размяшчаецца дагэтуль. Семінарскі храм асвяцілі ў імя Св. апостала Іаана Багаслова (першапачаткова быў сумешчаны з актавай залай; у 1888 годзе перанесены на верхні паверх прыбудаванага да будынка семінарыі царкоўнага флігеля).

З перайменаваннем Санкт-Пецярбурга ў Петраград семінарыя стала называцца Петраградскай. У 1918 годзе Петраградскія духоўныя школы былі зачынены.

У 1946 годзе духоўная семінарыя, якая цяпер звалася Ленінградскай, была зноў адкрыта, але з таго часу яна фактычна была адным цэлым з Ленінградскай духоўнай акадэміяй. Гэта значыць семінарыя і акадэмія былі, у сутнасці, дзвюма навучальнымі праграмамі ў рамках адной навучальнай установы. З увядзеннем балонскай сістэмы ў Рускай праваслаўнай царкве ў 2000-я гады назва «Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя» перастала ўжывацца ў афіцыйных дакументах. Ранейшаму курсу духоўнай семінарыі стаў адпавядаць пяцігадовы курс бакалаўрыята ў рамках Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі.

Remove ads

Рэктары

  • іераманах Гаўрыіл (Крамянецкі) (1743—1748)
  • іерадыякан Нікадзім (Пучанкоў) (1748—1756)
  • іераманах Сільвестр (Страгародскі) (1756—1757)
  • іераманах Іаанікій (Святкоўскі), в. а.
  • іераманах Гаўрыіл (Агінскі), в. а.
  • іераманах Арсеній (Верашчагін), в. а.
  • архімандрыт Ісая (Германоўскі) (1765?1770)
  • архімандрыт Веніямін (Краснапеўкаў-Румоўскі) (1770—1774)
  • архімандрыт Іаанікій (Арлоўскі) (1774?1783)
  • Веніямін (Багранскі) (1782 — ?)
  • Інакенцій (Дубравіцкі) (12 кастрычніка 1788—1795)
  • Антоній (Знаменскі) (1795—1799)
  • Флавіян (Ласкін) (5 лютага 1804 — 2 лютага 1808)
  • Анатоль (Максімавіч) (1809—1812)
  • Мяфодзій (Пішнячэўскі) (13.03.1812—1813)
  • Інакенцій (Смірноў) (верасень 1813—1819)
  • Палікарп (Гайтаннікаў) (1819—1824)
  • Іаан (Дабразракаў) (14 лістапада 1824—1826)
  • Нафанаіл (Паўлоўскі) (1827)
  • Уладзімір (Аляўдзін) (15 кастрычніка 1827 — 25 верасня 1829)
  • Макарый (Зімін) (1836—1838)
  • Афанасій (Сокалаў) (7 сакавіка 1838 — 25 чэрвеня 1841)
  • Феагност (Лебедзеў) (24.07.1841 — 1848)
  • Хрыстафор (Эмаўскі) (21 кастрычніка 1848 — 8 лютага 1849)
  • Іаанікій (Горскі) (2 красавіка 1850 — 16 студзеня 1855)
  • Нектарый (Надзеждзін) (2.04.1857 — 1859)
  • Лявонцій (Лебядзінскі) (17.05.1859 — 5.03.1860)
  • Платон (Траяпольскі) (21.03.1860 — 1864)
  • Паладый (Раеў-Пісараў) (2.12.1864 — 1866)
  • Павел (Лебедзеў) (20.12.1866 — 1868)
  • Хрысанф (Раціўцаў) (8.01.1869 — 1874)
  • Васіль Стахіевіч Княжынскі (1875—1880)
  • Мікалай Іванавіч Разанаў (1880—1889)
  • Мікалай (Налімаў) (21.03. 1889—1890)
  • Антоній (Храпавіцкі) (1890—1891)
  • Піцірым (Акноў) (11.01. 1891—1894)
  • Інакенцій (Фігуроўскі) (1894—1895)
  • Павел (Паспелаў) (ліпень 1895 — лістапад 1895)
  • Мяфодзій (Веліканаў) (лістапад 1897 — ліпень 1899)
  • Сергій (Ціхаміраў) (ліпень 1899—1905)
  • Веніямін (Казанскі) (1905—1909)
  • Васіль Антонавіч Марцінсан (1910—1918)
  • Іаан Якаўлевіч Богаяўленскі (1946—1947)
  • Аляксандр Осіпаў (1947—1948) в. а.
  • Сімяон (Бычкоў) (20 красавіка 1948 — 30 чэрвеня 1952)
  • Міхаіл Спяранскі (1952 — 16 жніўня 1966)
  • Міхаіл (Мудзьюгін) (16 жніўня 1966 — 30 ліпеня 1968)
  • Герман (Цімафееў) (28 лістапада 1968 — 25 чэрвеня 1970)
  • Мелітон (Салаўёў) (25 чэрвеня 1970 — 26 снежня 1974)
  • Кірыл (Гундзяеў) (26 снежня 1974 — 26 снежня 1984)
  • Мануіл (Паўлаў) (29 снежня 1984 — 2 сакавіка 1986) в. а.
  • Мікалай Гундзяеў (2 сакавіка 1986 — 22 чэрвеня 1987) в. а. да 15 сакавіка 1986
  • Уладзімір Сарокін (22 чэрвеня 1987 — 12 жніўня 1992) в. а. да 21 жніўня 1987
  • Васіль Стойкаў (12 жніўня 1992 — 17 ліпеня 1996) в. а. да 19 ліпеня 1993
  • Канстанцін (Гаранаў) (17 ліпеня 1996 — 6 кастрычніка 2008)
  • Амвросій (Ярмакоў) (6 кастрычніка 2008 — 14 ліпеня 2018)
  • Серафім (Амельчанкаў) (14 ліпеня 2018 — 9 ліпеня 2019)
  • Сілуан (Нікіцін) (з 9 ліпеня 2019 года)
Remove ads

Вядомыя выпускнікі

Гл. таксама: Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі

Гл. таксама

  • Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads