Санталавае дрэва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Санталавае дрэва
Remove ads

Санта́лавае дрэ́ва, сантал, сандалавае дрэва, белае, індыйскае[1] (Santalum album) — кветкавая расліна роду Сантал (Santalum) сямейства Санталавыя (Santalaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Дрэва вышынёй каля 10 м, вечназялёнае, з густой кронай. Належыць да раслін-паўпаразітаў. Лісце супраціўнае. Кветкі зеленаватыя, чырвоныя, часам жоўтыя. Плод — касцянка.

Драўніна цвёрдая, з жаўтавата-карычневым ядром і белай абалонай, пахучая, мае ў сабе эфірны алей (3—6 %).

Пашырэнне

Пашырана ў Індыі, на паўвостраве Малака і астравах Малайскага архіпелага. Здаўна культывуецца ў Індыі, Кітаі і інш.

Драўніна прыгожая, пахучая, цвёрдая, трывалая, устойлівая да тэрмітаў. Ідзе на мастацкія вырабы, курыльныя палачкі для рэлігійных цырымоній і інш. Алей выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.

Часам тэрмінам «сандалавае дрэва» называюць дрэвы (бафія, дэрыс і інш.), якія маюць прыгожую і духмяную драўніну.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads