Сант’яга Дэркі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сант’яга Дэркі
Remove ads

Сант'яга Дэркі (ісп.: Santiago Derqui; 21 чэрвеня 1809, Кордава — 5 верасня 1867, Карыентэс, Аргенціна) — аргенцінскі палітык, першы прэзідэнт Аргенціны. Кіраваў на працягу 18 месяцаў у 1860—1861 гадах.

Хуткія факты Сант’яга Дэркі, прэзідэнт Аргенціны ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Кордаўскім нацыянальным універсітэце, атрымаў ступень па праве ў 1831 годзе. У родным універсітэце ён стаў прафесарам права, потым філасофіі і, нарэшце, намеснікам дэкана. У 1845 годзе ён ажаніўся з Мадэста Гарсіяй дэ Касіа, у шлюбе ў іх нарадзілася трое сыноў і трое дачок.

Ён быў спачатку памочнікам, а затым дзяржаўным міністрам ва ўрадзе правінцыі Карыентэс. Хуста Хасэ дэ Уркіса прызначыў яго міністрам юстыцыі і адукацыі. Ён адправіў яго ў Парагвай з замежнай дзелавой місіяй. Пасля завяршэння паўнамоцтваў Уркіса Дэркі заняў яго месца.

Дэркі прыняў змены ў Канстытуцыю, якая абвясціла новую назву краіны — Рэспубліка Аргенціна. Гэтыя папраўкі былі ў карысць Буэнас-Айрэса. Непапулярныя дзеянні ўрада ў дачыненні да астатняй краіны выклікалі масавую незадаволенасць у правінцыях, што вылілася ва ўзброенае супрацьстаянне. Дэркі не ўдалося захаваць уладу, ён быў вымушаны падаць у адстаўку і бегчы ў Мантэвідэа. Барталамэ Мітрэ дапамог яму вярнуцца з выгнання ў родны горад жонкі Карыентэс, дзе ён і памёр праз некалькі гадоў.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads