Прэзідэнты Аргенціны

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзідэнты Аргенціны
Remove ads

Прэзідэнт Аргенціны — вышэйшая палітычная пасада ў Аргенціне, тытул кіраўніка выканаўчай улады і кіраўніка дзяржавы. Таксама прэзідэнт з'яўляецца галоўнакамандуючым Узброеных сіл Аргенціны[1].

Хуткія факты Прэзідэнт Аргенціны, Афіцыйная рэзідэнцыя ...

Першым тытул Прэзідэнта Аб'яднаных правінцый Рыа-дэ-ла-Платы прыняў Бернардзіна Рывадавія. У часы кіравання Хуста Хасэ дэ Уркіса пасада атрымала назву Прэзідэнт Аргенцінскай канфедэрацыі згодна з канстытуцыяй 1853 года. Абраны пасля канстытуцыйнай рэформы 1860 года Сант’яга Дэркі ўжо быў названы Прэзідэнтам Аргенцінскай нацыі (ісп.: Presidente de la Nación Argentina). Гэтая назва пасады захавалася да сённяшняга дня.

Thumb
Каса-Расада

З 1994 года прэзідэнцкі тэрмін у Аргенціне доўжыцца 4 гады. Ён абіраецца ў пары з віцэ-прэзідэнтам, які павінен замяніць яго ў выпадку адстаўкі або смерці.

Рэзідэнцыя прэзідэнта знаходзіцца ў Буэнас-Айрэсе і называецца Каса-Расада (ісп.: Casa Rosada — Ружовы Дом).

Remove ads

Пасля незалежнасці

Пасля атрымання незалежнасці ў 1816 годзе Аргенціна была федэрацыяй фактычна без цэнтральнага ўрада. Спачатку яна звалася Аб'яднаныя правінцыі Ла-Платы, затым Аб'яднаныя правінцыі Паўднёвай Амерыкі.

Больш інфармацыі Партрэт, Тэрмін ...
Remove ads

Першае прэзідэнцкае кіраванне

У 1819 годзе спроба прыняць канстытуцыю апынулася няўдалай, і канстытуцыя была прынята толькі ў 1826 годзе. З-за вайны з Бразіліяй яна апынулася нежыццяздольнай, першы прэзідэнт падаў у адстаўку неўзабаве пасля ўступлення на пасаду, а яго ўрад быў распушчаны.

Больш інфармацыі Партрэт, Тэрмін ...
Remove ads

Аргенцінская канфедэрацыя

Пасля роспуску ўрада, Аргенціна заставалася без цэнтральнай улады 27 гадоў. У гэты перыяд краіна была вядомая пад назвай «Аргенцінская Канфедэрацыя» (ісп.: Confederación Argentina). Пасадай, найбольш падобнай на прэзідэнцкую, была пасада губернатара правінцыі Буэнас-Айрэс, які, акрамя выканання функцый па кіраванні сваёй правінцыяй, таксама прадстаўляў краіну на міжнародным узроўні па дамоўленасці з іншымі правінцыямі. Апошні кіраўнік дзяржавы ў гэты перыяд, Хуан Мануэль дэ Росас, знаходзіўся ва ўладзе вельмі доўга і быў зрынуты сваім галоўнакамандуючым, Хуста Хасэ дэ Уркісай. Пасля гэтага пачаўся пераходны перыяд да новай формы кіравання.

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

Аргенцінская рэспубліка

Апошні Старшыня міжнародных адносін, генерал Хуста Хасэ дэ Уркіса, заснаваў канстытуцыйны сход, які склаў Канстытуцыю 1853 года. Па гэтай канстытуцыі, у Аргенціне з'явілася пасада прэзідэнта. Прэзідэнты, абраныя пазней, часта завуцца «канстытуцыйнымі прэзідэнтамі». Са зменамі, канстытуцыя дзейнічае ў Аргенціне дагэтуль.

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

У бітве пры Павоне працяглае суперніцтва паміж Аргенцінскай рэспублікай і Правінцыяй Буэнас-Айрэс завяршылася на карысць апошняй. У выніку цэнтральная аргенцінская ўлада была распушчана. Губернатар Буэнас-Айрэса Барталамэ Мітрэ выконваў пасля гэтага абавязкі прэзідэнта, а пасля ў выніку выбараў стаў першым прэзідэнтам аб’яднанай Аргенціны. Краіна ўпершыню стала звацца Аргенцінская рэспубліка (ісп.: República Argentina).

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

Большасць гісторыкаў лічыць наступных прэзідэнтаў абранымі свабодным і ўсеагульным галасаваннем, за выключэннем тых, што прыйлі да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту.

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

У 1930 годзе адбыўся першы ваенны пераварот у гісторыі Аргенціны. Лідар перавароту прызначыў сябе прэзідэнтам; наступныя прэзідэнты, хоць і былі абраны, не разглядаюцца большасцю гісторыкаў як абраныя дэмакратычна.

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

У 1943 годзе адбыўся яшчэ адзін дзяржаўны пераварот, які прывёў да ўлады ваенных:

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

Затым новы прэзідэнт быў абраны ўсенародным галасаваннем. Ён змяніў канстытуцыю так, што яна дазваляла яму пераабірацца, і знаходзіўся ва ўладзе дзевяць гадоў, пакуль не быў зрушаны:

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

У 1955 годзе адбыўся яшчэ адзін ваенны пераварот, які атрымаў назву Вызваленчая рэвалюцыя (ісп.: Revolución Libertadora):

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

Далей прэзідэнты зноў былі дэмакратычна абраны:

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

Ваенны пераварот 1966 года, вядомы як «Аргенцінская рэвалюцыя» (ісп.: Revolución Argentina):

Больш інфармацыі Партрэт, Тэрмін ...

Затым рушыў услед кароткі перыяд дэмакратычнага кіравання:

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

Ваенны пераварот 1976 года, вядомы пад назвай «Працэс нацыянальнай рэарганізацыі» (ісп.: Proceso de Reorganización Nacional), пакуль з'яўляецца апошнім у гісторыі Аргенціны:

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

У 1983 годзе адбыўся апошні пераход улады ад ваеннага ўрада да грамадзянскага:

Больш інфармацыі Тэрмін, Кіраўнік дзяржавы ...

Папраўка 1994 года да канстытуцыі дазволіла вылучэнне прэзідэнта на другі тэрмін (гэта магчымасць была адменена ў 1957 годзе).

Больш інфармацыі Партрэт, Тэрмін ...
Remove ads

Партыі


ALAlianza Саюз за працу, правасуддзе і адукацыю (левацэнтрысцкая кааліцыя)
AutAutonomistaАўтанамісцкая партыя
CCConcordancistaКанкардансісцкая партыя
FedFederalФедэралісцкая партыя
ConConciliadorПартыя аб'яднання
LibLiberalЛіберальная партыя
MilВаенныя
MPFMovimiento Popular Fueguino Народны рух Вогненнай Зямлі
PANPartido Autonomista NacionalНацыянальная аўтанамісцкая партыя
PCPartido ConservadorКансерватыўная партыя
PLPartido Laborista Партыя труда (пасля 1947 года Перанісцкая)
PJPartido Justicialista Хустысіялісцкая партыя цэнтрысцкая, былая Перанісцкая
PPPartido Peronista Перанісцкая партыя (кансерватыўная)
UCUnión Cívica Грамадзянскі саюз
UCRUnión Cívica Radical Грамадзянскі радыкальны саюз
UCRIUnión Cívica Radical Intransigente Грамадзянскі радыкальны саюз непрымірымых
UCRPUnión Cívica Radical del PuebloГрамадзянскі радыкальны саюз народа
UniUnitario Унітарыянская партыя
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads