Сант’яга Калатрава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сант’яга Калатрава
Remove ads

Сант’яга Калатрава Вальс (нар. 28 ліпеня 1951, Бенімамет за 5 км ад Валенсіі) — іспанскі архітэктар.

Хуткія факты Сант’яга Калатрава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З 8-гадовага ўзросту наведваў мастацкую школу. Скончыў архітэктурны факультэт Політэхнічнага ўніверсітэта Валенсіі (1973), дыпломная праца была прысвечана забудове горада. У 1975—1980 гадах вучыўся ў Федэральным тэхналагічным інстытуце ў Цюрыху, у 1981 годзе абараніў дысертацыю, адначасова працуючы выкладчыкам. У 1981 г. адкрыў у Цюрыху сваю першую студыю, тады ж Калатрава абраў гэты Цюрых месцам свайго сталага жыхарства. Выконваў невялікія заказы на архітэктурныя праекты і ўдзельнічаў у розных конкурсах.

Remove ads

Заказы

У 1983 годзе Калатрава атрымаў першы вялікі заказ: праектаванне чыгуначнага вакзала ў прыгарадзе Цюрыха. У 1986 годзе спраектаваў мост «9 кастрычніка» ў Валенсіі, што паклала пачатак цэлай серыі праектаў мастоў па ўсім свеце. У 1989 годзе адкрыў студыю ў Парыжы, працуючы над праектаваннем чыгуначнага вакзала Ліёнскага аэрапорта. У 1991 годзе адкрыў яшчэ адзін офіс, у родным горадзе — Валенсіі. Рэалізаваў вялікую колькасць праектаў, міжнароднае прызнанне Калатравы выйшла за межы Еўропы і дасягнула Амерыкі. Адным з першых амерыканскіх праектаў стала рэканструкцыя Музея мастацтваў у Мілуокі.

Чэрпае натхненне ў прыродзе, яго працы жывыя, цэласныя і рухомыя, за гэта яго параўноўваюць з вялікім Антоніа Гаўдзі. Яркім прыкладам сінтэзу жалеза, бетону, арганічных формаў і чалавечага генія служыць жылы будынак у Мальмё (Швецыя) пад назвай «Павернутае тулава». У 2005 годзе на архітэктурнай выставе ў Канах гэта тварэнне Калатравы атрымала прыз за лепшы жылы будынак у свеце. Яго правобразам стала скульптура самога архітэктара, якая ўяўляе сабой фігуру чалавека, які рыхтуецца да кідання дыска. Тэма чалавечага цела прысутнічае ў шматлікіх працах Калатравы. Праект чыгуначнага вакзала ў Люцэрне суправаджаецца эскізам ляжалачага выгнутага жаночага цела, а эскізам вежы для алімпійскага агню ў Барселоне быў малюнак чалавека, што стаіць на каленах і трымае ў сагнутых руках чашку.

Яшчэ адным выдатным тварэннем Калатравы з’яўляецца Алімпійскі комплекс у Афінах, пабудаваны для Алімпіяды 2004 года ў Грэцыі. Дзівіць сваёй веліччу і арыгінальнасцю яго нядаўна адкрыты Планетарый у Валенсіі. У апошні час Калатрава шмат працуе ў ЗША і асабліва ў Нью-Ёрку.

Remove ads

Прэміі

• 1987, Лаўрэат Прэміі імя Аўгустэ Перэт Міжнароднага саюзу архітэктараў.
• Атрымаў вялікую колькасць прэмій і ўзнагарод, сярод якіх вылучаюцца:
• Прэмія Прынца Астурыйскага ў вобласці мастацтва (1999)
• Прэмія асацыяцыі забудоўшчыкаў Манхэтэна (май 2006)
• Іспанская нацыянальная прэмія ў вобласці архітэктуры (2007).

Асабістае жыццё

Асабістае жыццё Калатравы публіцы невядомае. Нягледзячы на сусветную славу, Калатраву ніколі не ўбачыш на экране тэлевізара, не проста адшукаць у Сеціве яго фатаграфіі. Іспанцы не пазнаюць яго пры сустрэчы, напрыклад, у метро. У Калатравы няма вадзіцельскіх правоў, таму ён часта карыстаецца грамадскім транспартам. Размаўляе, апроч іспанскай, на 5 мовах (англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, шведскай), яго жонка — шведка, сам Калатрава з’яўляецца прыкладам «грамадзяніна свету».

Remove ads

Зноскі

1. abART Праверана 1 красавіка 2021.

2. Calatrava, Santiago // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.

3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

4. http://academie-architecture.fr/academiciens/ Праверана 27 красавіка 2017.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads