Санча VI Мудры
кароль Навары (1150—1194) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Санча VI Мудры (ісп.: Sancho el Sabio; пам. 27 чэрвеня 1194, Памплона) — кароль Навары з 1150 года, сын караля Гарсіі IV і Маргарыты д’Аілье.
Remove ads
Біяграфія
У першыя гады свайго кіравання Санча падпісаў з Кастыліяй і Арагонам Тудэльскае і Карыёнскае пагадненні, саступіўшы ім частку сваіх тэрыторый. Аднак пазней ён прыклаў усе высілкі, каб аднавіць Наварскае каралеўства ў ранейшых межах, і дамогся свайго.
Санча варагаваў з графам Барселоны Рамонам Берэнгерам IV, але з яго сынам Альфонсам II падпісаў мірны дагавор, і ў 1190 годзе ў Борсе нават заключыў саюз супраць Кастыліі.
Санча заснаваў шэраг манастыроў і вывеў Навару на палітычную сцэну Еўропы. Ён быў першым, хто называў сябе «каралём Навары», выключыўшы з тытула Памплону.
Санча VI памёр 27 чэрвеня 1194 года ў Памплоне, дзе і пахаваны.
Remove ads
Зноскі
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads