Сан Жордзі (кінапрэмія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кінематаграфічная прэмія «Сан Жордзі» (катал.: Premis Sant Jordi de Cinematografia) — каталонская кінематаграфічная ўзнагарода, якую прысуджае штогод у Барселоне Нацыянальнае радыё Іспаніі (ісп.: Radio Nacional de España, RNE)[1].
Прэмія была заснавана ў 1957 годзе з мэтай спрыяння развіццю каталонскага кіно ва ўмовах супрацьстаяння, выкліканага барацьбой рэжыму генерала Франка з каталонскім сепаратызмам і забаронай здымак фільмаў на каталанскай мове. Пазней узнагарода трансфармавалася ў агульнанацыянальную іспанскую прэмію з дадатковымі намінацыямі для замежных фільмаў. Большасць узнагарод прысуджае журы ў складзе крытыкаў, што належаць да СМІ Барселоны[2].
Першым фільмам, які атрымаў галоўную прэмію, стаў фільм іспанскага рэжысёра Хуана Антоніа Бардэма «Галоўная вуліца »[3].
Remove ads
Намінацыі
- Найлепшая дэбютная праца (катал.: Millor òpera prima)
- Найлепшы іспанскі фільм (катал.: Millor pel·lícula espanyola)
- Найлепшая актрыса ў іспанскім фільме (катал.: Millor actriu de pel·lícula espanyola)
- Найлепшы акцёр у іспанскім фільме (катал.: Millor actor de pel·lícula espanyola)
- Найлепшы замежны фільм (катал.: Millor pel·lícula estrangera)
- Найлепшая актрыса ў замежным фільме (катал.: Millor actriu de pel·lícula estrangera)
- Найлепшы акцёр у замежным фільме (катал.: Millor actor de pel·lícula estrangera)
- Спецыяльны прыз журы (катал.: Premi especial del jurat)
- Прэмія кінавытворцаў (катал.: Premi de la indústria cinematogràfica)
- Прэмія крытыкаў Нацыянальнага радыё Іспаніі (катал.: Premi Sant Jordi de la crítica de RNE)
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- 'Gente en Sitios' y 'La plaga', Premios Sant Jordi de Cinematografía de RNE 2014 . RTVE (27 студзеня 2014). Праверана 30 ліпеня 2019.
- Tubau 1984, p. 19.
- Cerón Gómez 1998, p. 142.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads