Рымскі ўніверсітэт «Ла Сапіенца»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рымскі ўніверсітэт «Ла Сапіенца»map
Remove ads

Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца (італ.: Universita degli studi di Roma La Sapienza) — універсітэт, заснаваны ў Рыме Папай Баніфацыем VIII у 1303 годзе. Гэта была другая навучальная ўстанова ў «вечным горадзе» і, у адрозненне ад тэалагічнай школы пры папскім двары (заснаванай у 1244 годзе), яно прызначалася для людзей свецкіх.

Хуткія факты Рымскі ўніверсітэт «Ла Сапіенца», Заснаваны ...
Thumb
Франчэска Бараміні. Царква Сант-Іва-ала-Сапіенца.

Пасля разграблення Рыма імперцамі Леў X аб’яднаў абодва ўніверсітэта пад адным дахам у будынку пад назвай «мудрасць» (La Sapienza). Гэта слова выкарыстоўваецца для абазначэння Рымскага ўніверсітэта дагэтуль. Жамчужынай універсітэцкага гарадка з’яўляецца барочная царква Сант-Іва ала Сапіенца з мудрагелістым спіралепадобным завяршэннем у выглядзе штопара ці барановага рога — агульнапрызнаны шэдэўр Франчэска Бараміні.

У наш час лік студэнтаў Рымскага ўніверсітэта перавышае 147 тысяч. У розны час у Сапіенцы выкладалі і працавалі:

  • хімік С. Каніцара,
  • геометр Э. Бельтрамі,
  • матэматык В. Вальтэра,
  • фізік Э. Фермі,
  • геометр Ф. Северы,
  • фізік Э. Амальдзі,
  • гісторык Р. Б’янкі-Бандзінелі,
  • сацыёлаг Франка Ферароці,
  • пісьменнік Прэдраг Мацвеевіч,
  • усходазнавец Іосіф Алаізій Асемані.

Сярод выпускнікоў Універсітэта — урач і педагог Марыя Мантэсоры, пісьменнік Габрыэле д’Анунцыа, кінарэжысёр Бернарда Берталучы, астраном Вінчэнца Чэрулі, семіёлаг і пісьменнік Рэната Прада Арапеса

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads