Грычун вялікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікі грычун ці шэры саракуш (Lanius excubitor) — птушка з атраду вераб'інападобных (Passeriformes), сямейства саракушавых (Laniidae).
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела 23-26 см, размах крылаў 30-36 см. Параўнальна вялікіх памераў, бела-чорна-папялісты. Над чорнай паласой, якая праходзіць праз вока — белае брыво. На крыле, у залежнасці ад падвіду, два альбо адно люстэрка. У самкі на грудзях карычневы налёт, а чорны колер з карычневым адценнем. Маладыя могуць быць падобныя да самца альбо самкі. Спеў з хрыплых крыкаў.
Пашырэнне
Арэал: Заходняя, Цэнтральная і Усходняя Еўропа (акрамя поўдня), Азія (акрамя крайняй поўначы, ад Каспійскага мора на паўночны ўсход праз Казахстан, Цянь-Шань, паўночную Манголію да Сахаліна і Анадырскага зал.) і паўночная частка Паўночнай Амерыкі.
Гняздуецца ў групах высокіх дрэў сярод палёў, насяляе ускрайкі сухіх бароў паблізу пагоркаў і палёў, часам тарфянікі з рэдкімі дрэвамі, паркі, сады, можа сяліцца паблізу чалавечага жылля. Выкарыстоўвае слупы і лініі электраперадач як прысады для падпільноўвання ахвяр, асабліва каля дрэў і кустоў. У гарах не перавышае звычайна 1000 м, на Алтаі даходзіць да 2500 м.
Папуляцыі з поўначы арэала пералётныя. Месцы зімовак у Еўропе і Азіі ў межах гнездавога арэала і на поўдзень ад яго, у цэнтральнай і паўднёвай частках Паўночнай Амерыкі.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Гняздо «ўціснутае» у развілцы тоўстых, бакавых галін, звычайна на вышыні 5-8 м (выпадкова больш нізка — напр., на карлікавых соснах). Знешні слой са шчыльна сплеценых тоўстых каранёў з прымессю расліннага пуху (якога няма ў іншых грычуноў), унутраны — з сухіх сцёблаў травяністых раслін, а таксама карэньчыкаў і завялых раслінных валокнаў. Высцілка толькі на дне латка — шчыльны і тоўсты слой воўны і расліннага пуху (часам з прымессю карэньчыкаў, кветак, кавалкаў кары і пёраў).

Яйкі (5-7, часам 3-9) пераважна крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом. Колер зменлівы ў адной і той жа кладцы, звычайна светла-зялёныя з рознымі адценнямі (светла-зялёныя, жаўтавата- або шэра-зеленаватыя аж да блакітнаватых). Рэдкія плямы па ўсёй паверхні: глыбокія — светла-шэрыя, паверхневыя — шэра-аліўкавыя, аліўкавыя, пурпурова-шэрыя, жоўта-пясчаныя, іржава-карычневыя.
Падвіды

- Lanius excubitor excubitor
- Lanius excubitor homeyeri
- Lanius excubitor leucopterus
- Lanius excubitor sibiricus
- Lanius excubitor mollis
- Lanius excubitor funereus
- Lanius excubitor bianchii
- Lanius excubitor borealis
- Lanius excubitor invictus
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads