Сара Стрыдсберг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сара Стрыдсберг
Remove ads

Сара Стрыдсберг (шведск.: Sara Brita Stridsberg, 29 жніўня 1972, Сольна, Швецыя) — шведская пісьменніца, публіцыст і перакладчыца.

Хуткія факты Сара Стрыдсберг, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Сольне, Швецыя. Актыўна друкавалася ў феміністычным часопісе Bang. Перакладала творы Валеры Саланас, Сары Кейн, Сэма Шэпарда. У 2010 была запрошаным прафесарам у Інстытуце Петэра Сондзі Берлінскага Свабоднага ўніверсітэта[2].

У 2016 была абраная ў склад Шведскай акадэміі; 27 красавіка 2018 абвясціла, што пакідае яе ў знак салідарнасці з Сарай Даніус[3], калі яе папрасілі пакінуць пасаду на фоне крытыкі ў сувязі са скандалам у акадэміі вакол Жана-Клода Арно, звязаным з «Me Too». Скандал ператварыўся ў супярэчнасці 2018 года, якія прывялі да адмены Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў гэтым годзе і наступнай рэструктурызацыі акадэміі.

Remove ads

Творы

Раманы[4]

  • Шчаслівая Салі / Happy Sally (2004, аб Салі Бауэр, першай скандынаўскай жанчыне, якая пераплыла Ла-Манш)
  • Факультэт сноў / Drömfakulteten (2006, па матывах біяграфіі Валеры Соланас)
  • Darling River (2010)
  • Dissekering av ett snöfall (2012)

Драмы[2]

Прызнанне

Прэмія найбуйнейшай шведскай газеты Aftonbladet (2006). За раман Факультэт сноў пісьменніцы прысуджана Літаратурная прэмія Паўночнага Савета (2007). Прэмія «Доблаўг» (Шведская акадэмія, 2013). Лаўрэат некалькіх іншых буйных прэмій[4].

Творы Стрыдсберг перакладзены на англійскую, французскую, нямецкую, іспанскую, польскую і іншыя мовы.

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads