Сардэчнік
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сардэчнік[1][2] (Leonúrus) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Remove ads
Апісанне
Шматгадовыя або двухгадовыя травы вышынёй 25—120 см. Сцёблы прамастойныя, 4-гранныя, апушаныя. Лісце 3—5-раздзельнае або лопасцевае. Кветкі ружовыя, у несапраўдных кальчаках, сабраных ў падоўжанае коласападобнае суквецце.
Арэал і экалогія

Пашыраны ва ўмераных шыротах Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 2 віды сардэчніка: сардэчнік пяцілопасцевы (Leonurus quinquelobatus) і сардэчнік сардэчны (Leonurus cardiaca). Трапляюцца на пустках, у зарасніках хмызняку, уздоўж дарог.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads