Сасык (Крым)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сасы́к, Сасы́к-Сіва́ш (руск.: Сасык, Сасык-Сиваш, крымскатат.: Sasıq, Sasıq Sıvaş) — ліман лагуннага тыпу, або салёнае возера на паўвостраве Крым паміж гарадамі Еўпаторыя і Сакі, плошча 71 — 75 км², глыбіня да 1,5 м, узровень на 0,6 м ніжэй за ўзровень Чорнага мора. Даўжыня 14 км, найбольшая шырыня да 9 км. Салёнасць ад 90 да 160 ‰. Утварылася з лагуны Каламіцкага заліва Чорнага мора, ад якога аддзеленае шырокай перасып'ю. На поўначы і захадзе — доўгія вузкія залівы.
Сілкаванне возера адбываецца ў асноўным за кошт падземных крыніц і фільтрацыі марской вады праз перасып. Улетку плошча значна памяншаецца, салёнасць вады павялічваецца.
Remove ads
Літаратура
- Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя»-«НТШ»; 1954—1989, 1993—2000.
![]() |
Сасык (Крым) на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads