Сахібжамал Гізатуліна-Волжская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сахібжамал Гізатуліна-Волжская
Remove ads

Сахібжамал Гізатуліна-Волжская (тат. Сәхібҗамал Гыйззәтулла кызы Гыйззәтулліна-Волжская; 15 мая 1892, Казань — 6 красавіка 1974, Чыстапаль) — татарская актрыса. Заслужаная артыстка Татарскай АССР (1926).

Хуткія факты Сахібжамал Гізатуліна-Волжская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сахібжамал Гізатуліна-Волжская нарадзілася ў Казані ў 1892 г. У 1907 г. яна ўвайшла ў склад трупы Ільясбека Ашказарскага, а ў 1912 г. арганізавала ва Уфе татарскую трупу першага тэатра «Нур», спадчыннікам якога з’яўляецца сучасны тэатр «Нур». Гэтая трупа распалася ў цяжкія гады Грамадзянскай вайны ў Расіі, а Сахібжамал стала кіраўніцай 6-й франтавой трупы пры 2-й арміі Усходняга фронту РСЧА. Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны Сахібжамал працавала ў калектывах драматычных тэатраў у Іжэўску і Казані. У 1923 г. яна выступала ў Башкірскім тэатры драмы.

Сахібжамал Гізатуліна-Волжская была вядомая як актрыса рэалістычнага кірунку. Яна выканала такія ролі, як Луіза (Ф. Шылер «Падступства і каханне»), Трыльбі (п’еса Г. Гэ па рамане Дж. Дзюмор’е), Мар’яна (Ж. Мальер, «Скупы»). Яна адыграла таксама яркія ролі Шафікі (дэбютная роля, 1907 г. па Н. Кемаль, «Жудаснае дзіця»), Сарбі (Г. Камал, «Распусце»), Бібі (З. Сеід-Задэ, «Няшчасная Бібіжыхан»), Кацярыны (А. М. Астроўскі, «Навальніца»).

У Башкірскім тэатры драмы яна сыграла ролі Зулейхі (К. Г. Цінчурын, «Юсуф і Зулейха»), Сарбі (Ф. Бурнаш, «Маладыя сэрцы»).

Як рэжысёр яна звярталася да героіка-рамантычных, трагедыйных твораў, выявы вялікіх і моцных пачуццяў: п’есы «Моладзь», «Няроўныя» (Ф. Амірхан), «Зулейха» (Г. Ісхакі) і інш.

Татарскі пісьменнік, паэт і драматург Накі Ісанбет жыццю і творчасці Сахібжамал Гізатулінай-Волжскай прысвяціў п’есу «Гульджамал» (тат. Гөлҗамал). Жыла ў Казані на вуліцы К. Маркса, 60. Памерла ў Чыстапалі ў 1974 г.

Пахаваная ў Казані на татарскіх могілках у Нова-Татарскай слабадзе.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads