Сацыял-дэмакратычная партыя (Румынія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сацыял-дэмакратычная партыя (рум.: Partidul Social Democrat) — левацэнтрысцкая сацыялістычная палітычная партыя ў Румыніі.
Remove ads
Гісторыя
Партыя была заснавана ў студзені 2001 года шляхам зліцця Партыі сацыяльнай дэмакратыі ў Румыніі (рум.: Partidul Democraţiei Sociale in România) і Румынскай сацыял-дэмакратычнай партыі (рум.: Partidul Social Democrat Român) — удзельнікаў кіруючага блока Сацыял-дэмакратычны полюс Румыніі.
У 2004 годзе лідар партыі і прэм'ер-міністр Адрыян Нэстасэ удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але саступіў у другім туры Траяну Бэсеску. З красавіка 2005 года партыю ўзначальвае Мірча Джаанэ, які высоўваўся ў прэзідэнты ў 2009 годзе, але прайграў у другім туры дзеючаму прэзідэнту Траяну Бэсеску.
На выбарах СДП выступае ў саюзе з Кансерватыўнай партыяй. Да 2004 года была кіруючай (Адрыян Нэстасэ быў прэм'ер-міністрам з 28 снежня 2000 года па 21 снежня 2004 года), паводле вынікаў выбараў 2008 года ўвайшла ў кіруючую кааліцыю, але на правах малодшага партнёра. У наш час партыя прадстаўлена 103 мандатамі ў ніжняй палаце румынскага парламента і 47 месцамі ў сенаце. Таксама партыя ў саюзе з кансерватарамі прадстаўлена 11 дэпутатамі ў Еўрапарламенце з 33 месцаў, адведзеных для Румыніі.
На выбарах 2012 года «Сацыял-дэмакратычная партыя» выступае ў складзе «Сацыял-ліберальнага саюза» — альянсу «Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі», «Нацыянальнай ліберальнай партыі Румыніі», «Кансерватыўнай партыі Румыніі» і некаторых дробных партый[1]. Апытанні прадказваюць саюзу перамогу з вялікім адрывам ад галоўнага канкурэнта — прапрэзідэнцкай «Дэмакратычнай ліберальнай партыі»[2].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads