Саяна-Шушанская ГЭС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сая́на-Шу́шанская гідраэлектрастанцыя імя П. С. Непаро́жняга — найбуйнейшая па ўсталяванай магутнасці электрастанцыя Расіі, 7-я — сярод дзеючых гідраэлектрастанцый у свеце. Размешчана на рацэ Енісей, на мяжы паміж Краснаярскім краем і Хакасіяй, каля пасёлка Чаромушкі, каля Саянагорска. З'яўляецца верхняй ступенню Енісейскага каскада ГЭС. Унікальная арачна-гравітацыйная плаціна станцыі вышынёй 245 м — самая высокая плаціна Расіі[2] і адна з найвышэйшых плацін свету. Назва станцыі паходзіць ад назваў Саянскіх гор і размешчанага непадалёк ад станцыі сяла Шушанскае, шырока вядомага ў СССР як месца ссылкі У. І. Леніна.
Будаўніцтва Саяна-Шушанскай ГЭС, распачатае ў 1963 годзе, было афіцыйна завершана толькі ў 2000 годзе. Падчас будаўніцтва і эксплуатацыі ГЭС мелі месца праблемы, звязаныя з разбурэннем вадаскідных збудаванняў і ўтварэння расколін у плаціне, пазней паспяхова вырашаныя.
17 жніўня 2009 года на станцыі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі расійскай гідраэнергетыкі аварыя, якая стала прычынай гібелі 75 чалавек. Аднаўленне станцыі павінна быць завершана ў 2014.
Remove ads
Заўвагі
- З лютага 2013 года рабочая магутнасць станцыі складае 3840 МВт (6 гідраагрэгатаў па 640 МВт). Па меры замены гідраагрэгатаў рабочая магутнасць станцыі будзе ўзрастаць аж да ўсталяванай. Пры выпрабаваннях гідраагрэгата нумар 5 была дасягнута магутнасць у 723 МВт, пры дапушчальных вібрацыйных і тэмпературных характарыстыках, з выкананнем усіх нормаў і правілаў выпрабаванняў. Завяршэнне аднаўлення станцыі запланавана на 2014 год.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads