Свабодная армія Ірака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свабодная іракская армія (араб. الجيش العراقي الحر, Аль-Джайш Аль-Іракі Аль-Дур) — суніцкая паўстанцкая групоўка, сфарміраваная ў заходніх суніцкіх правінцыях Ірака з іракскіх прыхільнікаў баевікоў Свабоднай сірыйскай арміі[1].
Remove ads
Дзейнасць
«Свабодная іракская армія» была актыўна ў правінцыі Анбар (г. Эль-Фалуджа і сірыйская мяжа) і ў Масуле на поўначы Ірака. У жніўні 2014 года яна спыніла сваё існаванне пасля буйнога наступлення ІДІЛ[2].
Адносіны
Арганізацыя атрымала фінансавую падтрымку ад памежных плямёнаў і дзяржаў Персідскага заліва, такіх як Катар, Саудаўская Аравія і ААЭ[2].
Афіцыйна групоўка імкнулася скінуць урад Ірака, у якім дамінуюць шыіты[3], мяркуючы атрымаць падтрымку ў гэтым з Сірыі, калі сірыйскім паўстанцам удасца зрынуць Башара Асада[4][5]. Яна выступала таксама супраць «Аль-Каіды ў Іраку» і супраць яе апанентаў з апалчэння «Сахва»[2].
Нягледзячы на тое, што «Свабодная іракская армія» адмаўляла сувязі з «Аль-Каідай», яе абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з ёй[6]. Прадстаўнік іракскага агенцтва па барацьбе з тэрарызмам заявіў, што гэта арганізацыя проста выкарыстоўваецца «Аль-Каідай», каб «заручыцца падтрымкай іракскіх сунітаў, скарыстаўшыся канфліктам у Сірыі»[7].
Мелі месца абвінавачванні ў сувязях з баасістамі[8].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- INSIGHT: Iraq’s Tensions Heightened by Syria Conflict (англ.) . middleeastvoices.voanews.com. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2013. Праверана 22 мая 2021.
- A guide to defusing sectarian tensions in Iraq (англ.). The New Humanitarian (13 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана 22 мая 2021.
- Syrian Soldiers Killed In Iraq: Reports (англ.) . RTTNews. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 22 мая 2021.
- Free Iraqi Army inspired by Syria war | News , Middle East | THE DAILY STAR . www.dailystar.com.lb. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 22 мая 2021.
- Iraqis locked in rival sectarian narratives. BBC News. 2012-11-22. Архівавана з арыгінала 2021-03-04. Праверана 2021-05-22.
- Arango, Tim (2012-09-25). Syrian War's Spillover Threatens a Fragile Iraq. The New York Times. 0362-4331. Архівавана з арыгінала 2021-05-21. Праверана 2021-05-22.
- Guardian Staff. Removed: news agency feed article (англ.). the Guardian (9 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2017. Праверана 22 мая 2021.
- عضو في الدفاع النيابية: الجيش العراقي الحر إسم آخر لتنظيم القاعدة(недаступная спасылка). archive.is (19 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2013. Праверана 22 мая 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads