Свенск
аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свенск[2] (трансліт.: Sviensk, руск.: Свенск) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слаўгарад, за 86 км ад Магілёва, за 80 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, каля ракі Касалянка[3].
Гісторыя
Упершыню вёска згадваецца ў 1870 годзе пад назвай Свенскаполле; уладанне двараніна Я. Р. Корнрумпфа, які валодаў тут 1800 дзесяцінамі зямлі (1882). У 1910 годзе маёнтак належаў Эйхэльману; 4 двары, 16 жыхароў[4].
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічаюць ДУА «Свенская сярэдняя школа», ДУА «Свенскі яслі-сад», фізкультурна-аздараўленчы комплекс, комплексны прыёмны пункт, крама[1].
Гістарычныя і памятныя мясціны
- Сядзібны парк (XIX стагоддзе)
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].
- Брацкая магіла савецкі воінаў[3].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads