Вырачка звычайная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вы́рачка звычайная[1] (Clinopodium vulgare) — від кветкавых раслін з роду Вырачка (Clinopodium) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Remove ads
Назва
Вырачка звычайная, богава крэселка[2], свентаяннік[3], тымянкі[4], вырачка, дзеравянка[3].
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 30—60 см з прамым або ўзыходным чатырохгранным сцяблом. Лісце супраціўнае, апушанае, суцэльнае, з зубчастым краем, на чаранках. Кветкі двухгубыя, пурпуровага або фіялетавага колеру з адценнямі, у густых кальчаках, акружаных лінейнымі валасістымі прыкветкамі. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі[5]. Святлолюбівыя расліны. Растуць у хмызняках, гаях, светлых і пераважна лісцевых лясах, уздоўж дарог, на лугах, палях, у садах і парках. Цвітуць у чэрвені—верасні.
Лекавая (процізапаленчы сродак), вострапрыпраўная, фарбавальная і меданосная расліна[6].
Народныя назвы
На тэрыторыі Беларусі вырачка звычайная вядома пад назвамі: богава крэсалка, светаяннік, тымянкі[6].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads