Светлагорскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Светлагорскае — вадасховішча ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Жардзянка, за 11 км у напрамку на поўдзень ад горада Светлагорск, каля пасёлка Сасновы Бор.
Вадасховішча створана ў 1994 годзе. Плошча паверхні 14,1 км². Даўжыня 6,6 км, найбольшая шырыня 3,2 км. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Аб'ём вады 60 млн м³. Ваганні ўзроўню вады да 4 м. Вадасховішча жывіцца вадой з ракі Жардзянка. Выкарыстоўваецца ў мэтах абваднення сельгасугоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку.
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, карп і іншыя віды рыб. Зарыблялася сомам і белым амурам[1].
Remove ads
Зноскі
- «Амурские» волны // Газета «Рэспубліка», 6 лістапада 2009 г.(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads