Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Вялікія Нястанавічы)
царква ў Вялікіх Нястанавічах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Святога апостала Іаана Багаслова — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Нястанавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці[1].
Remove ads
Гісторыя
У канцы 1990-х гадоў, дзякуючы святару Сергію Падольскаму, праваслаўныя жыхары вёскі аб’ядналіся ў прыход. Царква была пабудавана ў 2004 годзе на тым месцы, дзе раней знаходзіўся праваслаўны храм, разбураны ў гады савецкай улады.
Храм быў асвячоны 27 лістапада 2004 года мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам[2].
Архітэктура
Царква пабудавана ў рэтраспектыўна-рускім стылі, складаецца з прастакутнага асноўнага аб’ёму і двух’яруснай званіцы з кантаватым шатровым дахам, якія вянчаюць цыбульныя частачкі. Вонкавы дэкор адрозніваецца прастатой[3].
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2020. Праверана 14 кастрычніка 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads