Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Галомысла)
праваслаўны храм у в. Галомысла Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Галомысла Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1840 годзе з дрэва.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм уключае 2- ярусную чацверыковую званіцу, прамавугольную малітоўную залу, пяцігранную апсіду. У сілуэце шацёр званіцы завершаны макаўкай. Такое завяршэнне мае і двухсхільны дах з вальмамі над апсідай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.
Інтэр’ер
Драўляная скульптура 17 — 18 ст. «Укрыжаванне», абразы 18 — 19 ст. «Архангел Міхаіл», «Тайная вячэра», «Архангел Гаўрыіл», іканастас.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 305
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Галомысла)
- Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Галомысла) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads