Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр (Дамашаны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр ― жаночы манастыр у вёсцы Дамашаны Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца побач з могілкамі.
Remove ads
Гісторыя

Заснаваны пастановай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 14 снежня 1997 года і па багаслаўленні мітрапаліта Філарэта[1]. У 1997 годзе каля могілкавай царквы пачалося будаўніцтва манастыра.
Царква ў гонар Ціхвінскага абраза Божай Маці
У 2000 годзе была пабудавана і асвячона драўляная царква ў гонар Ціхвінскага абраза Божай Маці[2]. З’яўляецца помнікам архітэктуры беларускага народнага дойлідства. Царква вырашана 3-зрубным аб’ёмам: прамавугольны прытвор, кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Двухсхільны дах па цэнтры пераходзіць у шатровы, над апсідай — у вальмавы; завершаны 3 цыбулепадобнымі галоўкамі. Брусчатыя сцены, складзены «ў ластаўчын хвост», прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі[3][4].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads