Свята-Ільінская царква (Любча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Ільінская царква — царква ў імя святога прарока Іліі знаходзіцца ў цэнтры пасёлка Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1910—1914 гг. з цэглы на месцы драўлянага храма.
Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Асновай падоўжана-восевай кампазіцыі з'яўляецца кубападобны аб'ём малітоўнай залы, накрыты 4-схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Па восі захад-усход да яго далучаны прытвор, завершаны 2-яруснай шатровай з галоўкай вежай-званіцай і паўкруглая апсіда. Фасады расчлянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах у форме какошнікаў. Галоўны ўваход аформлены магутным арачным парталампад 2-схільным пакрыццём.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — 234 с.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Любча)
- Свята-Ільінская царква (Любча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Ільінская царква (Любча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Любча) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads