Свята-Варварынская царква (Вялікая Чапунь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Варварынская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Чапунь, Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на могілках. Пабудавана ў XIX стагоддзя з дрэва. Помнік народнага дойлідства.
Remove ads
Архітэктура

Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, які над алтарнай часткай пераходзіць у вальмавы. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена чатырохгранная званіца з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
![]() |
Свята-Варварынская царква (Вялікая Чапунь) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Варварынская царква (Вялікая Чапунь) на сайце Radzima.org
- Свята-Варварынская царква (Вялікая Чапунь) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads