Свята-Васкрасенская царква (Вялікая Слабада)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Васкрасенская царква (Вялікая Слабада)map
Remove ads

Свята-Васкрасенская царква — два праваслаўныя храмы ў вёсцы Вялікай Слабадзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Васкрасенская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першая царква ў вёсцы была ўзведзена ў 1863 годзе з дрэва на могілках. У канцы XIX стагоддзя пачалося будаўніцтва новага мураванага храма, якое не было скончана ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны.

У 1915 годзе нямецкі снарад разбурыў спічак храма і заваліў дах. Калі пры камуністах мясцовыя жыхары пачалі расцягваць царкву па камянях, то аднаму моцна пашкодзіла руку. Пасля гэтага вяскоўцы кінулі разбураць храм[1].

Новы храм быў збудаваны талакою мясцовых жыхароў у 2003 годзе з дрэва насупраць старога[2].

Remove ads

Архітэктура

Новая царква вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX стагоддзя. Прамавугольны зруб пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Да фасада далучаны прытвор, над якім надбудавана чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. З тыльнага боку далучана апсіда з бакавымі рызніцамі, завершаная макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі са скошанымі вугламі аконнымі праёмамі. Уваход накрыты двухсхільным казырком[3].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads