Свята-Васкрасенская царква (Вялікая Слабада)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Васкрасенская царква — два праваслаўныя храмы ў вёсцы Вялікай Слабадзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Першая царква ў вёсцы была ўзведзена ў 1863 годзе з дрэва на могілках. У канцы XIX стагоддзя пачалося будаўніцтва новага мураванага храма, якое не было скончана ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны.
У 1915 годзе нямецкі снарад разбурыў спічак храма і заваліў дах. Калі пры камуністах мясцовыя жыхары пачалі расцягваць царкву па камянях, то аднаму моцна пашкодзіла руку. Пасля гэтага вяскоўцы кінулі разбураць храм[1].
Новы храм быў збудаваны талакою мясцовых жыхароў у 2003 годзе з дрэва насупраць старога[2].
Remove ads
Архітэктура
Новая царква вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX стагоддзя. Прамавугольны зруб пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Да фасада далучаны прытвор, над якім надбудавана чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. З тыльнага боку далучана апсіда з бакавымі рызніцамі, завершаная макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі са скошанымі вугламі аконнымі праёмамі. Уваход накрыты двухсхільным казырком[3].
Remove ads
Зноскі
- Я. Сушчынскі. Таямніцы храма вёскі Вялікая Слабада Архівавана 21 снежня 2019. — Радыё Рацыя, 2018. (бел.)
- Храм Уваскрашэння Хрыстова Архівавана 21 снежня 2019. — Сайт Навагрудскай епархіі. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads