Свята-Георгіеўская царква (Забалоцце)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Георгіеўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Забалоцце Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1907 годзе з дрэва, у 1990-я гады абкладзена цэглай.
Архітэктура
Помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з рысамі псеўдарускага стылю. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца рытмічнай і ярусна нарастаючай кампаноўкай 3 прамавугольных зрубаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды з бакавой нізкай рызніцай, а таксама іх двухсхільных паўвальмавых дахаў, ствараючых па фронце трапецападобныя франтоны. У ярусную кампазіцыю ўключаны двухслуповы ганак галоўнага ўвахода пад двухсхільным дахам. Цэнтр даху асноўнага зруба завершаны стылізаванай цыбулепадобнай галоўкай на чатырохгранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады па восях сіметрыі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі.
Remove ads
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads