Свята-Георгіеўская царква (Залужжа)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Залужжа Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

У паўночна-ўсходняй частцы вёскі. Пабудавана на мяжы XIX — XX стагоддзя з драўлянага бруса. Звесткі пра існаванне тут царквы адносяцца да XVI стагоддзя. У савецкі час выкарыстоўвалася пад вясковы клуб, першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку І. Сербава пачатку XX стагоддзя. З 1992 года дзейнічае.
Архітэктура

Царква — помнік народнага дойлідства. Манументальны крыжовы ў плане будынак. У яго сіметрычна-восевай кампазіцыі дамінуюць высокі папярочны трансепт і двух’ярусная званіца. Галоўны ўваход вылучаны шырокім чатырохслуповым порцікам з трохвугольным франтонам і вялікім ганкам. Да прамавугольнага прыруба апсіды прымыкаюць бакавыя рызніцы. Вялікія згрупаваныя аконныя праёмы ў разных ліштвах з франтонамі. У дэкоры фасадаў выкарыстана разнастайная шалёўка — гарызантальная на сценах і вертыкальная з разным арнаментам пад карнізам і на цокалі.
Remove ads
Інтэр’ер
Унутраная прастора аб’яднана агульнай плоскай столлю і ўяўляе сабой доўгую залу, у якую адкрываюцца бабінец і апсіда. Пры ўваходзе ў бабінец зроблены хоры з бакавой лесвіцай.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Георгіеўская царква (Залужжа) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Залужжа) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Залужжа) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads