Свята-Георгіеўская царква (Заполле)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Заполле Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік народнага дойлідства.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1837 (ці 1863) г. з дрэва, прыпісная да Петра-Паўлаўскай царквы ў Карэлічах. У 1903 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.
Архітэктура
Да квадратнага ў плане зруба далучана пяцігранная апсіда і невялікі прытвор з двухслуповым стылізаваным порцікам на франтальнай сцяне. Агульны двухсхільны дах пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавы над апсідай. Вільчык даху па цэнтры завершаны невялікім чатырохгранным барабанам з шатровым пакрыццём. Ашаляваныя бакавыя фасады і грані апсіды прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Прытвор адкрыты ў малітоўную залу шырокай лучковай аркай.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Георгіеўская царква (Заполле) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Заполле) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Заполле) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads