Свята-Георгіеўская царква (Мір)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у г. п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На могілках. Пабудавана ў 1910 годзе з цэглы. Прыпісная да Троіцкай царквы.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб'ёмам, да якога далучаюцца прамавугольныя ў плане апсіда і прытвор. Шатровы дах завершаны чатырохгранным драўляным барабанам з макаўкай, прытвор — шчытом з 2 арачнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным праёмам у кілепадобным абрамленні. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, крапаваны нішамі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Мір)
- Свята-Георгіеўская царква (Мір) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Мір) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Мір) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads