Свята-Георгіеўская царква (Славацічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Славацічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана каля 1788 года з цэглы графам Іванам Грабоўскім.
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Вырашана суцэльным прамавугольным у плане аб’ёмам, да якога далучана паўкруглая апсіда з рызніцай. Драўляны франтон двухсхільнага даху прарэзаны чацверыковай шатровай званіцай з макаўкай. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Вось сіметрыі галоўнага фасада вылучана прамавугольным уваходным праёмам і арачным акном хораў над ім.
Remove ads
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 191
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Славацічы)
- Свята-Георгіеўская царква (Славацічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Георгіеўская царква (Славацічы) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads