Свята-Духаўская царква (Азёры)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Духаўская царква (Азёры)map
Remove ads

Свята-Духаўская царква - праваслаўны храм у гонар Святога Духа ў аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна.

Thumb
Царква і касцёл у Азёрах
Хуткія факты Свята-Духаўская царква, Краіна ...

Пабудаваны ў цэнтры вёскі 1866 года з бутавага каменю на месцы драўлянога храма 18 стагоддзя, фундаванага графам М. Валіцкім.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца са званіцы, вузкай і нізкай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы і прамавугольнай апсіды. Трох'ярусная васьмерыковая званіца накрыта шатром з макаўкай, 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Цэнтральны і бакавыя прамавугольныя ўваходныя праёмы аформлены парталамі з трохвугольнымі франтонамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі бакавых фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору: руставаныя лапаткі, прафіляваныя карнізы на дэнтыкулах, аркатурныя фрызы, кілепадобныя ліштвы арачных вокнаў-біфорыумаў. У дэкоры атынкаванай званіцы выкарыстаны какошнікі, круглыя разеткі з крыжамі, аркатурны фрыз з вісячых гірак.

Remove ads

Інтэр'ер

Плоская столь малітоўнай залы падтрымліваецца 4 масіўнымі пілонамі, сцены крапаваны прамавугольнымі нішамі. Унутры апсіда вылучана 3-ярусным іканастасам у неарускім стылі, фланкіраваным ківотамі ў стылі неакласіцызму.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads