Свята-Ефрасіннеўская царква (Радунь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Ефрасіннеўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці[1]. Знаходзіцца на вул. Чырвонаармейская.
Remove ads
Гісторыя
22 лістапада 2000 года была зарэгістравана абшчына. У 2009 годзе настаяцелем храма стаў іерэй Мікалай Семашкевіч. Будаўніцтва храма было пачата з асвячэння месца і закладкі капсулы ў 2009 годзе, якое здзейсніў епіскап Арцемій.
У 2014 годзе былі скончаны будаўніцтва храма і яго ўнутранае аздабленне (тынкоўка, афарбоўка). У пачатку лістапада 2015 года былі ўстаноўлены купалы. 15 лістапада 2015 года адбылося асвячэнне храма архіепіскапам Арцеміем[2].
З 16 лістапада 2015 года настаяцелем храма з’яўляецца іерэй Яўген Шулейка.
Remove ads
Архітэктура
Храм будаваўся па тыпавым праекце, распрацаваным Воранаўскім райвыканкамам. Будынак храма блочна-цагляны і мае форму чатырохканцовага крыжа, увенчанага трыма купаламі[3].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads