Радунь

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Радуньmap
Remove ads

Радунь[2] — гарадскі пасёлак у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. За 30 км ад г.п. Воранава, 93 км ад Гродна, 24 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны на лініі ВільняЛіда. Вузел аўтадарог на Вільню, Ліду, Іўе, Васілішкі, Астрыну.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Ра́дунь»[2], найбольш імаверна, утварыўся ад назвы рэчкі Радунька[3].

Гісторыя

Паводле археалагічных даследаванняў мяркуецца, што старажытнае славянскае паселішча з’явілася тут каля ХІ ст. У 1217 г. згадваецца ў летапісе «Манумента Германіка» ў аповедзе пра крыжовы паход нямецкіх рыцараў супраць прыбалтыйскіх плямёнаў. 3 1259 г. ў складзе дзяржавы Міндоўга, у Дайноўскім княстве.

У XIV ст. мястэчка, у 1328 г. 5 вуліц, 4 крамы, рынак, 12 заможных гандляроў. У 1387 г. згадваецца ў грамаце караля польскага і вялікага князя літоўскага Ягайлы князю Скіргайлу Альгердавічу, якому падараваны «град Радыня и вся тая волость со всякою службою, все люди и села…»

Thumb
Умацаваны гаспадарскі двор у сярэдзіне XVII ст. Мастацкая рэканструкцыя П. Татарнікава

У 1440 г. Радуня — гаспадарскі двор, уласнасць караля Казіміра IV.

У актах вялікіх князёў літоўскіх Аляксандра і Жыгімонта I Старога адміністратары ў Радунскім старостве названы намеснікамі і дзяржаўцамі. У 1522 г. за пазыку грошай (1000 коп) кароль Жыгімонт I Стары даў гаспадарскі двор Радунь намесніку і дзяржаўцу староства, падляшаму ваяводзе і гаспадарскаму маршалку Я. Касцевічу (1498—1527). Станам на 1538 у Радуні было, апрача Рынку, 7 вуліц і 210 хрысціянскіх дамоў, 43 крамы, у якіх гандлявалі півам, мёдам, гарэлкай і інш.

У 1528 г. згадваецца Радунскі павет у Троцкім павеце ВКЛ, меў сваю ўзброеную харугву. У ХV—ХVI ст. цэнтр Радунскага староства ў складзе каралеўскай эканоміі.

Цягам XIVХVII стагоддзяў у ваколіцах горада існаваў замак на беразе р. Радунька (за 2 км ад Радуні, цяпер в. Гарадзішча). Быў 4-вугольны ў плане, умацаваны 5-метровым валам і абкружаны глыбокім ровам. Перад уязной вежай-брамай быў пад’ёмны мост.

У сярэдзіне ХVI ст. ўтвораны Радунскі дэканат у складзе 11 парафій (7522 вернікі). У 1556 г. пабудаваны драўляны касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай у 1567 г. Радунскае староства далучана да Лідскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ і падзялялася на 4 войтаўствы. Гораду (мястэчку) належалі 40 валок зямлі і 10 засценкаў, 141 двор, касцёл (заснаваны каралевай Бонай, 1541).

У 1649 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў гораду Магдэбургскае права і герб: «у срэбным полі чырвоны рак»[4].

Thumb
Гарадскі герб з прывілею 1792

Пад час вайны Расіі з Польшчай у 1655 г. мястэчка і касцёл былі спалены.

У другой пал. ХVIII ст. Радунь перайшла ў прыватнае ўладанне Тышкевічаў. У 1777 г. ў Радунскім дэканаце 11 школ, у 1781 г. 6 шпіталяў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Радунь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. ў Літоўскай, з 1801 г. ў Гродзенскай, з 1842 г. ў Віленскай губернях, у Лідскім павеце, мястэчка.

Станам на 1829 у мястэчку было 88 будынкаў (47 хрысціянскіх і 41 іўдзейскі) і 8 вінакурняў[5], на 1861 — 121 двор, на 1866 — 91 двор. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 313 будынкаў, гарбарня, млын, народнае вучылішча.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Радунь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Лідскага павета.

У 1939 Радунь увайшла ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Да пачатку 1950-х гадоў у раёне вялася барацьба з антысавецкім падполлем.

30 красавіка 1958 вёска Радунь атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[6]. 25 снежня 1962 Радунскі раён расфарміравалі, мястэчка ўвайшло ў склад Воранаўскага раёна.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1829 год — 379 чал., у тым ліку 174 хрысціяніны і 205 іўдзеяў[7]; 1863 год — 737 чал.; 1866 год — 869 чал., у тым ліку 361 каталік і 508 іўдзеяў[8]; 1881 год — 1526 чал. (757 муж. і 769 жан.); 1897 год — 1621 чал., у тым ліку 896 іўдзеяў
  • XX стагоддзе: 1905 год — 1394 чал.; 1999 год — 3,4 тыс. чал.[9]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 2,8 тыс. чал.[10]; 2008 год — 2,7 тыс. чал. 2015 год — 2,4 тыс. чал.; 2016 год — 2 355 чал.[11]; 2017 год — 2 299 чал.[12]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Інфраструктура

Thumb
Банк

У Радуні працуюць 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, дзіцячая музычная школа, 2 бібліятэкі, дом культуры.

Славутасці

  • Радунскі замак (не існуе)
  • Гістарычная забудова (XIX — пач. XX стагоддзяў; фрагменты)
  • Ешыбот (1882)
  • Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1929—1933)
  • Сінагога (XIX ст.)
  • Могілкі: яўрэйскія; хрысціянскія
  • Магіла ахвяр фашызму, расстраляных вясной 1942 г.
  • Брацкія магілы савецкіх воінаў (загінулі 13.7.1944 г.), партызан і супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі (загінулі ў 1944—45 гг.), партыйных і савецкіх работнікаў, забітых у 1945—48 гг.
  • Помнік савецкім салдатам, якія загінулі ў бітве з салдатамі Арміяй Краёвай пад Суркантамі (надпіс іншы, «Загінулі ў барацьбе з захопнікам»)[13]
Remove ads

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads