Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў)
Remove ads

Свята-Казьма-Дзям'янаўская царква — праваслаўны храм у в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

На могілках. Пабудавана ў 1846 г. з цэглы, адрамантавана ў 1892 г.

Архітэктура

Thumb
Царква на могілках

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольным аб'ёмам, які пераходзіць у трохгранную апсіду. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая званіца, завершаная макаўкай. Уваход вырашаны прамавугольным прытворам, завершаным трохвугольным франтонам. Фасад прытвора па восі сіметрыі адзначаны арачным аконным праёмам і трайной аркадай увахода. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі пластычнымі ліштвамі з трохвугольнымі сандрыкамі, і пілястрамі ў прасценках. Вуглы аб'ёму адзначаны калонамі, высокі цокаль — крапоўкай. Па перыметры будынак апяразаны тонкапрафіляваным карнізам з сухарыкамі.

Remove ads

Інтэр'ер

Thumb
Маці Божая Бялыніцкая. Сярэдзіна 17 ст. Музей старажытнабеларускай культуры

Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай драўлянай столлю, апсіда вылучана мураванай перагародкай з драўляным трох'ярусным іканастасам, над уваходам хоры.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads