Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор, раней Барыса-Глебская царква — праваслаўны храм у Магілёве, размешчаны па адрасе завулак Брусава, 2, помнік эклетыкі.
Цагляная царква, часам званая Барыса-Глебскай, пабудавана на сродкі вернікаў у 1869 годзе. Закрыта пры савецкай уладзе. Зноў адкрыта з 1941 года і працяглы час заставалася адзіным дзейным храмам у Магілёве. У 1986 годзе царкву перайменавалі ў Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор. Храм двухпрастольны: галоўны прастол — у памяць Узвіжання Жыватворчага Крыжа Гасподняга, другі — у імя святых Барыса і Глеба.
Амаль квадратны ў плане 6-слупавы 3-нефавы крыжова-купальны храм. У паўночнай частцы размешчаны тры паўцыліндрычныя апсіды, якія нязначна выступаюць з асноўнага аб’ёму. Галоўны фасад увянчаны трыма франтонамі: у цэнтры лучковым, па баках трохвугольнымі. У архітэктурна-стылявой трактоўцы спалучаны рысы класіцызму (руставаныя пілястры па вуглах, прафіляваны карніз асноўнага аб’ёму) і маскоўскага культавага дойлідства XVII ст. (5-купалле, кілепадобныя завяршэнні закамараў і парталаў, абрыс ліштваў акон, какошнікі). У інтэр’еры чатыры крыжовыя ў плане слупы падтрымліваюць цыліндрычны барабан купала. Пры ўваходзе — два слупы, на якія апіраюцца хоры.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 467. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (Магілёў)
- Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (Магілёў) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (Магілёў) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads