Свята-Мікалаеўская царква (Вялікая Бераставіца)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Мікалаеўская царква (Вялікая Бераставіца)map
Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г.п. Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Камсамольскай.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1867(8) годзе з цэглы на месцы струхлелай драўлянай, званіцы — у 1882 годзе. Праект складзены ў 1858 годзе архітэктарам Я. М. Фардонам[1][2]. Адкрыта ў 1988—1990 гадах.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны крыжовы ў плане аб’ём, сяродкрыжжа якога завершана двух’ярусным чатырохгранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі і вуглавымі лапаткамі.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 324, арк 7; спр. 1233, арк 50, 96.
  2. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads