Свята-Мікалаеўская царква (Вялікія Сяхновічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Мікалаеўская царква (Вялікія Сяхновічы)map
Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Сяхновічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Папярэдняя царква вядома з 1475 года. Існуючая царква пабудавана да 1727 года, перабудавана ў 1860-я гады. У 2007 годзе храм быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

У царкве быў ахрышчаны Якаў Жалязоўскі — епіскап Брэсцкі (1848—1870).

Архітэктура

Thumb
Бакавы фасад

Помнік драўлянага дойлідства. Асноўны прамавугольны зруб з алтарнай часткай уверсе трохграннай, унізе прамавугольнай, з рызніцамі па баках. З захаду да асноўнага зруба прымыкае квадратны ў плане бабінец, завершаны чацверыковай званіцай, накрытай шатром з галоўкай. Дах двухсхільны, над алтарнай часткай, дзе размешчаная невысокая фігурная галоўка, — трохсхільны. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі і каляровымі вітражамі. Інтэр’ер падзелены чатырма слупамі. Хоры ў заходняй частцы ў выглядзе арачнай галерэі, якую падтрымліваюць чатыры калонкі.

Thumb
Нараджэнне Яна Хрысціцеля. ХVІІІ ст. МСБК ІМЭФ НАН Беларусі
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads