Свята-Мікалаеўская царква (Дзятлавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Дзятлавічы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Царква пабудавана ў 1870 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1774 года, адкрыта ў 1990 годзе.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць двух’ярусная званіца (васьмярык на чацвярыку), кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда. У сілуэце пануюць шацёр званіцы з макаўкай і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане над цэнтральным аб’ёмам. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных руставаных ліштвах, апяразаны аркатурным фрызам і вуглавымі пілястрамі. Арачныя прасветы званіцы завершаны кілепадобнымі ліштвамі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads