Свята-Мікалаеўская царква (Дубна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Мікалаеўская царква (Дубна)map
Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудаваная ў 1844 годзе ў в. Дубна Мастоўскага раёна, трохпрастольная. Знаходзіцца ў заходняй частцы паселішча. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква ў 1915 годзе.

Некалі на беразе Нёмана існавала драўляная царква, якую знесла паводкай. Было вырашана будаваць новы храм.

Царква пабудавана ў 1844 годзе з цэглы. Храм асвечаны ў 1850 годзе епіскапам брэсцкім Ігнаціем і з таго часу бесперапынна дзейнічае. У 1864 годзе рэканструяваны архітэктарам В. Міхаэлісам.

Плошча царквы 720 м², а ўмяшчальнасць 3000 чалавек. Паводле легенды, царква ў Дубне была пабудавана італьянскімі архітэктарамі дзякуючы памылцы. Праект ствараўся для горада Дубна (Украіна) як велічны храм, разлічаны на шматлікую паству. Аднак будаўнікі пераблыталі і ўзвялі яго ў аднайменнай вёсачцы, якая налічвала ўсяго некалькі дзясяткаў двароў[1].

Remove ads

Архітэктура

Па аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі — цэнтральна-сіметрычны чатырохстоўпны пяцікупальны храм. Асноўны кубападобны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам і завершаны цыбулепадобнымі купаламі. Асноўны аб’ём па вуглах фланкіруюць чатыры вежы-званіцы. Дамінуючы элемент кампазіцыі — галоўны светлавы барабан. Вышыня цэнтральнага купала 35 м. Адметная рыса інтэр’еру — вузкая галерэя хораў, якая апяразвае ўсходнюю, паўднёвую і паўночную сцены. Значна павышаная салея (узвышэнне падлогі перад іканастасам) у алтарнай частцы ўтварае два клірасы, злучаныя з усходу парай вежаў-званіц. У пластыцы храма выкарыстаныя рысы класіцызму (ордэрная сістэма, трохвугольныя франтоны на ўсіх фасадах, парапеты і інш.) і старажытнарускай архітэктуры (кілепадобныя нішы, цыбулепадобныя купалы).

Remove ads

Інтэр’ер

Малітоўная зала павялічана адкрытым купальным светлавым барабанам, які падтрымліваецца вуглавымі парусамі. Інтэр’ер упрыгожаны манументальна-дэкаратыўнай фрэскавай размалёўкай. Апсіда вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам-паўратондай (царскія вароты пачатку XIX ст. прывезены з в. Кустоўка). Такі ж іканастас размешчаны ў правым прыдзеле. Асабліва шануюцца абразы XIX ст. «Святы Мікалай», «Святы Георгій» і «Іаан Багаслоў».

Зноскі

  1. planetabelarus.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2022. Праверана 29 жніўня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads