Свята-Мікалаеўская царква (Пральнікі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Мікалаеўская царква (Пральнікі)map
Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Пральнікі Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У цэнтры вёскі, на могілках. Пабудавана ў першай палове 19 ст. з цэглы і бутавага каменю як капліца-пахавальня ўладальнікаў маёнтка. З 1866 г. праваслаўная царква, у 1920-я гг. вернута католікам, у канцы 20 ст. зноў царква.

Архітэктура

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана ў форме купальнай ратонды з масіўнай глухой атынкаванай сцяной (таўшчыня 1,5 м) і кананічным дахам з макаўкай у завяршэнні. Уваход вылучаны чатырохслуповай аркадай з трохвугольным франтонам. Плоскасная сцяна крапавана цокалем і падкарнізнай цягай.

Інтэр'ер

Прастора інтэр'ера вырашага адзіным цыліндрычным аб'ёмам, перакрытым сферычным купалам з абходнай галерэяй у аснаванні і круглай люкарнай у цэнтры. Сцяна рытмічна расчлянёна 4 арачнымі нішамі для скульптуры (не захавалася). Насупраць уваходнага праёма размешчаны алтар у выглядзе перагародкі з 4-калонным іанічна-дарычным порцікам на высокім пастаменце і шырокай арачнай нішай у тоўшчы сцяны. Пры галоўным уваходзе вінтавая лесвіца на абходную галерэю і ў склеп, які вырашаны ў выглядзе круглай залы з цэнтральным апорным стоўпам і цыліндрычным перакрыццем з люнетамі. Па перыметры сцяны глыбокія лучковыя нішы-калумбарыі.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads