Свята-Мікалаеўская царква (Сіняўка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Сіняўцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў заходняй частцы, каля шашы Слуцк — Івацэвічы.
Remove ads
Гісторыя
Храм пабудаваны ў 1992—1995 гадах[1].
Архітэктура
Пабудавана з цэглы. Вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й паловы XIX стагоддзя. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць трапезная з надбудаванай 4-граннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала пад шатровым дахам, завершаным макаўкай, прамавугольныя ў плане бакавыя прыдзелы і апсіда з бакавымі рызніцамі. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў стральчатых ліштвах. Уваход вырашаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.
Архітэктар храма — Уладзімір Васільевіч Трацэўскі[2].
Remove ads
Зноскі
- Свята-Мікалаеўская царква (Сіняўка) Архівавана 24 кастрычніка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads