Свята-Мікалаеўская царква (Чарасы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Мікалаеўская царква (Чарасы)map
Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Чарасы Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1885—1886 гадах з цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Шмат’ярусная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з шатровай званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку), трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб’ём завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане, шацёр званіцы — макаўкай. У дэкаратыўнай апрацоўцы фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага культавага дойлідства — какошнікі, кілепадобныя аркі. Уваход вырашаны магутным арачным парталам на пілонах, акаймаваным кілепадобнай ліштвай.

Remove ads

Інтэр’ер

Абразы мяжы 18 — 19 ст. «Мікалай Цудатворац» і «Цуд Георгія аб змеі».

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads