Свята-Мікалаеўская царква (Энергетыкаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у пасёлку Энергетыкаў Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка.
Remove ads
Гісторыя
Грамада зарэгістравана ў 1997 годзе. У 2003 годзе быў закладзены падмурак асноўнага храма. Пры прыходзе была створана нядзельная школа і дзіцячы тэатр[1].
У траўні 2013 года былі ўсталяваны купалы і ўзведзены крыжы на асноўным храме.
Архітэктура
Пабудавана з сілікатнай цэглы.
Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада дабудаваны ніжэйшы прамавугольны прытвор. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў чырвонацагляных ліштвах[2].
Зноскі
- Свята-Мікалаеўская царква (Энергетыкаў) Архівавана 23 кастрычніка 2019.
- Мікалаеўская царква Архівавана 23 студзеня 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads