Свята-Міхайлаўская царква (Рубель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Рубель (Столінскі раён). Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1796 годзе, спалучае традыцыі ўсходнепалескай архітэктуры і рысы стылю барока. У 1989 годзе царква аддадзеная вернікам, зроблены рамонт, дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
Трохзрубны храм глыбінна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага ў плане бабінца, васьміграннага выцягнутага па папярочнай восі цэнтральнага і пяціграннага алтарнага (з рызніцай з поўначы) зрубаў. У XIX ст. да бабінца і бакоў асноўнага зруба прыбудаваны прамавугольныя ў плане тамбуры, што надало збудаванню крыжовы план. Завяршэнні цэнтральнага зрубу двух'яруснае («васьмярык на чацверыку»), бабінца і алтара аднаяруснае васьмерыковае. Кожны верх увянчаны складаным барочным двух'ярусным купалам. Тамбуры накрытыя двухсхільнымі, рызніца — аднасхільным дахамі. Сцены вертыкальна ашаляваныя, прамавугольныя вокны аздобленыя плоскімі ліштвамі з трохвугольнымі франтончыкамі ў завяршэнні.
Інтэр’ер

У інтэр'еры пануе трохсветлавая прастора малітоўнай залы, у якую адкрываецца складаная парусна-бэлечная канструкцыя падтрымкі васьміграннага барабана. Аналагічна вырашана перакрыцце бабінца і апсіды. У бабінцы вылучаны ярус для хораў, якія адкрыты ў залу вялікім праёмам з балюстраднай агароджай. Апсіда вылучана разным іканастасам. Абразы XVIII—XIX стст.: «Маці Божая Адзігітрыя», абраз-таблетка «Маці Божая Адзігітрыя» і «Святы Мікалай Цудатворац», «Хрышчэнне», «Спас Пантакратар»; Евангелле ў абкладзе 1773 г.
Remove ads
Званіца
На захад ад царквы размешчаная трох'ярусная званіца (верхні ярус васьмерыковы, ніжнія чацверыковыя), накрытая гранёным купальным дахам.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Якімовіч Ю. А. Рубельская Міхайлаўская царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 419—420. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Міхайлаўская царква (Рубель)
- Свята-Міхайлаўская царква (Рубель) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Рубель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Рубель) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads